У мінскім метро з’явіцца ўласная служба бяспекі
Бяспеку ў сталічным метро абмеркавалі сёння на нарадзе на прадпрыемстве “Мінскі метрапалітэн”.
У нарадзе таксама бралі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры і міліцыі. Як было адзначана, за апошнія некалькі месяцаў было шмат зроблена для таго, каб выключыць пранікненне ў падземку пабочных асобаў. Аднак, лічыць мінскі транспартны пракурор Аляксандр Дубаў, бяспека ў метрапалітэне яшчэ не дасягнула належнага ўзроўню.
У наступным годзе ў метро павінна з’явіцца ўласная служба бяспекі. Такая ідэя актуальная, бо штат аддзелу ўнутраных справаў па ахове падземкі ўкамплектаваны толькі на 77%, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.