У Мінскім раёне знайшлі звалку мёртвых свіней (фота)

Як паведамляе партал tut.by, фота даслаў адзін з карыстальнікаў. У мясцовым сельсавеце нічога пра звалку не ведалі. На сельгаспрадпрыемстве, якое знаходзіцца ў пасёлку Шаршуны паведамілі, што ўтылізацыя трупаў жывёлаў адбываецца ў біятэрмічнай яме, якая знаходзіцца якраз паміж вёскамі Слабада і Дворышча. Праўда, там сцвярджаюць, што яна агароджаная 4-метровым плотам.

Дэпартамент ветнагляду аператыўна зрэагаваў, адшукаў звалку, свіней ужо засыпалі зямлёй, высвятляюцца абставіны.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі