Мужчына вярнуў касірцы банка лішнія 53 мільёны рублёў (фота, відэа)

Нагадаем, здарэнне адбылося раніцай 29 сакавіка ў філіяле банку па вуліцы Прытыцкага. Як паведамляла прэс-служба сталічнай міліцыі, кліент прыйшоў абмяняць 600 еўра на рублі. Замест 6 млн 600 тысяч рублёў касірка (дарэчы, дасведчаная супрацоўніца банка) адлічыла яму... 60 мільёнаў. Мужчына грошы ўзяў і сышоў.

Праз гадзіну выявілі недахоп грошай. Служба аховы банка перадала запіс з камеры відэаназірання міліцыі. Праваахоўнікі прасілі адгукнуцца згаданага мужчыну ці тых, хто яго пазнае.


Увечары ў аўторак мужчына вярнуў грошы ў банк. Ён пажадаў застацца невядомым і папрасіў касірку забраць заяву з міліцыі.

Жанчына вярнула гаспадару сумку з грашыма (відэа)

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі