У Мінску на два дні пабудуюць Вавілонскую вежу

Каля двух тыдняў ўдзельнікі беларуска-швейцарскага  тэатральнага праекта SYPEMEDA (Stage for Young Performing and Media Artists) вандравалі па руінах "Вавілонскай вежы". Менавіта такую назву атрымала дзейства, якое SYPEMEDA прадставіць беларускім гледачам як вынік сваёй працы. Але, папярэджваюць арганізатары,  "Вавілонская вежа" — гэта не проста спектакль. У дзейства ўвойдуць абсалютна розныя творы — ад інсталяцый да перформансаў і монаспектакляў, якія будуць прадстаўленыя ў Тэатры беларускай драматургіі на ўсёй прасторы будынку.

Тэма "Вавілонскай вежы" абраная не толькі з-за шматмоўнасці праекта.

"Гэтая тэма вельмі актуальная ў сучаснасці: можна і глабалізацыю параўнаць з "Вавілонскай вежай" – распавядае адна з куратараў праекту Ірына Герасімовіч. – Ды і ў кожнага чалавека ўнутры ёсць нейкая звышыдэя, якой ён аддае свае сілы, ідэі і г.д., якая таксама можа разглядацца як "Вавілонская вежа".

Фінальныя паказы праекта SYPEMEDA адбудуцца 30 і 31 жніўня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі