У Мінску пачынаецца міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно

Праграму "Лістападзіка-2011" склалі фільмы, адзначаныя ўзнагародамі на міжнародным узроўні. Адкрые фестываль кінастужка "Прыгоды Цінціна: таямніца аднарога" Стывена Спілберга.

Журы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ўзначаліць акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, кінадраматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Уладзімір Граматыкаў, паведамляе БелТА.

"Лiстападзік" арганізаваны ў рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" у 1998 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі