У Мінску пакажуць фільм пра легендарнага ксяндза Ежы Папялушку
Паказ стужкі “Гатовы на ўсё” пройдзе 24 лістапада на сядзібе прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.
Гэты прагляд арганізуе Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў межах традыцыйнай чацвярговай сустрэчы мінскага аргкамітэту партыі. Фільм "Гатовы на ўсё", зняты польскай тэлевізіяй у 2002 годзе, распавядае пра польскага каталіцкага святара, капелана працоўных Ежы Папялушку. Ксёндз быў звязаны з незалежным прафсаюзам “Салідарнасць”, за што яго і забілі агенты Службы Бяспекі. Святара беатыфікавалі ў чэрвені 2010 года.
Фільм будзе паказаны на польскай мове з перакладам і каментарамі каталіцкай дзяячкі Юліі Фраловай.