У Мінску прайшоў масавы флэшмоб "Мамачка, пакармі мяне грудзьмі!" (фота)
У сталічны дзіцячы парк імя Горкага а 15-й гадзіне ў пятніцу прыйшлі некалькі дзясяткаў маладых маці.
Яны адначасова прыклалі сваіх немаўлят да грудзей. БелаПАН нагадвае, што мэта акцыі, арганізаванай кампаніяй "Беллакт", — падтрымаць жанчын, якія кормяць грудзьмі, дапамагчы ім перамагчы сарамлівасць і ўсе сумненні наконт груднога выкормлівання.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у нашай краіне летась на грудным выкормліванні да трохмесячнага ўзросту знаходзіліся 82,3% дзяцей, якія дасягнулі ўзросту аднаго года, да шасцімесячнага — 60,5%. Да аднаго года на грудным выкормліванні былі 33,2% дзяцей.
Фота — belapan.com