У Мінску праходзіць футбольны турнір "Кубак Свабоды"
Ён прысвечаны Генадзю Карпенку і адбываецца ўжо 15-ы раз.
Сёлета ў турніры ўдзельнічаюць сем каманд: зборная Беларускай асацыяцыі журналістаў, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, руху "За Свабоду", "Беларускага Руху", аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і ўпершыню – каманда акрэдытаваных у Мінску дыпламатычных прадстаўніцтваў.
У мінулым турніры перамагла каманда Беларускай партыі левых "Справядлівы свет".