У Мінску праходзіць конкурс піяністаў імя Станіслава Манюшкі
Яны спаборнічаюць у выкананні твораў славянскіх кампазітараў.
Удзельнікаў толькі 11, яны прадстаўляюць 7 краін — Беларусь, Расію, Польшчу, Узбекістан, ЗША, Японію і Паўднёвую Карэю. У склад міжнароднага журы ўвайшлі аўтарытэтныя музыканты і педагогі. Сярод суддзяў — прафесара Маскоўскай кансерваторыі, Кракаўскай акадэміі музыкі, Вышэйшай школы музыкі Карлсруэ, паведамляе БЕЛТА.
Адкрыццё конкурсу імя Манюшкі адбылося 3-га, а завершыцца ён 6 снежня. Падобнае мерапрыемства праходзіць у Мінску ўпершыню. Раней конкурс ладзілі ў Францыі, але пасля цяперашняга дэбюту яго, хутчэй за ўсё, будуць часта праводзіць і на гістарычнай радзіме.