У Мінску са спазненнем пачынаецца вайсковы парад
Ён мусіў пачацца а 10-й гадзіне. Аднак Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі прыехалі на хвілін шэсць пазней.
Нагадаем, сёння ў краіне адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень незалежнасці (Дзень Рэспублікі). З гэтай нагоды ў сталіцы пройдзе вайсковы парад, а пасля яго заканчэння — маладзёжна-спартовае шэсце.
У вайсковым парадзе возьмуць удзел каля 4 тысяч вайскоўцаў.