У Мінску сілавікі расшукваюць "zmagarku" Таццяну Елавую

У кватэру да маці Таццяны Елавой у 8-40 раніцы 22 лютага спрабавалі патрапіць некалькі асобаў у цывільным. Дома ў гэты час знаходзілася сястра Таццяны Алена. Прад'явіўшы службовыя пасведчанні, аператыўнікі сталі дапытвацца пра Таццяну.

Калі Алена не змагла нічога ім паведаміць пра месца знаходжання сястры, яны сталі пагражаць дзяўчыне праблемамі ў жыцці і судовым пераследам.

Таццяна Елавая, вядомая як блогерка "zmagarka", некалькі гадоў знаходзіцца за межамі Беларусі і, натуральна, удзелу ў акцыі пратэсту не прымала. Не ўдзельнічала у акцыі і Алена Елавая.

Гаспадыня кватэры, таксама Таццяна Елавая, не выключае, што супрацоўнікі сілавых структур могуць вярнуцца да іх з ордэрам на вобыск, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі