У Мінску сустрэлі футбалістаў БАТЭ (фотарэпартаж)

У чацвер чартарным рэйсам вярнуліся з Аўстрыі футбалісты барысаўскага БАТЭ, якія ўчора абыгралі ў Грацы "Штурм" (2:0) і выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Уключэнне з аэрапорта з нашым карэспандэнтам Паўлам Свярдловым:

110825 SvyardlouS.mp3

Пасля прылёту футбалісты паспяшаліся раз'ехацца. Нехта ехаў на таксоўцы, некага сустракалі дзяўчаты на машынах. Таксіст распытваў Дзмітрыя Багу (на здымку), хто забіў гол і ці не вязе ён менавіта таго, хто забіў?

Некалькі дзясяткаў фанатаў і журналістаў сустракалі і праважалі футбалістаў БАТЭ бурнымі апладысментамі.

Рэнан Брэсан распавёў, што ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў хацеў бы сустрэцца з "Барселонай", "Міланам" і з якім-небудзь англійскім клубам.

Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі распавёў, што частку прызавых за выхад на групавы этап Лігі чэмпіёнаў клуб ахвяруе на ўзнаўленне царквы, разбуранай пры саветах.

Пакуль усе раз'язджаліся, або сядзелі ў аўтобусе, Брэсан "аддуваўся" за ўсю каманду.

Віктар Ганчарэнка ўпэўнены, што БАТЭ заслужыў перамогу.

Тыя, каго не сустрэлі на машыне, або хто проста не захацеў ехаць на таксоўцы, адправіліся з аэрапорта на клубным аўтобусе.

Сустракаць Анатоля Капскага прыехалі на крутым "лексусе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі