У Мінску ў сядзібе "Свабоднага тэатру" затрымлівалі 20 чалавек
Яны сабраліся на паказ брытанскага дакументальнага фільму "Апошні дыктатар Еўропы". Праз 3 гадзіны ўсіх адпусцілі.
У памяшканне на вуліцы Карастаянава ўварваўся спецназ, які выбіў дзверы. Затрыманых людзей завезлі ў Савецкі РУУС, паведамляе "Наша ніва".
Праз тры гадзіны, пасля апытанняў, фатаграфавання і ўзяцця адбіткаў пальцаў, затрыманых адпусцілі, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — bymedia.net