У Мінску з-пад снегу выратавалі 12-гадовага хлопчыка (фота)

Маці хлопчыка выклікала выратавальнікаў. Паводле яе словаў, хлопчык разам з сябрамі гуляў ў глыбокім снезе: яны капалі "тунэлі" і скакалі ў сумёты. Раптоўна ён паслізнуўся і ўпаў з даху гаража ў сумёт галавой уніз.

Хлопчыка з цяжкадаступнага месца дасталі выратавальнікі. Пасля агляду медыкамі яго перадалі бацькам, інфармуе сайт 112.by.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі