У Мінску знайшлі каля паўсотні снарадаў часоў вайны
Снарады знайшлі ў чацвер. Група размініравання вывезла небяспечныя знаходкі на палігон і абясшкодзіла.
На сталічнай вуліцы Кіжаватава каля дома №32 пры правядзенні земляных работ знойдзеныя шэсць гільзаў з капсульнымі ўтулкамі і адзін артылерыйскі узрывальнік часоў Другой сусветнай, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
А днём раней на гэтай жа вуліцы таксама пры правядзенні земляных работ знойдзеныя, а затым знішчаныя 41 артылерыйскі 88-міліметровы снарад з выбухоўнікам і 3 капсульныя гільзы з утулкай таксама часоў Другой сусветнай вайны.