У нядзелю ў сталіцы правядуць акцыю Дзяды Марозы і Снягуркі
Санкцыянаваную. 23 снежня а 12-й гадзіне ў Мінску пачнецца тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Сёлета ў ім возьмуць удзел больш за 800 казачных персанажаў. Сярод іх будзе і галоўны Дзед Мароз краіны. Пад яго кіраўніцтвам удзельнікі спачатку запаляць агеньчыкі на ёлцы на Кастрычніцкай плошчы, а пасля пройдуць да Палаца спорту. Там разгорнецца вялікі калядны кірмаш. 24 снежня кірмаш будзе працаваць і на плошчы Свабоды, інфармуе тэлеканал "Беларусь-1".
Фота — bymedia.net