У Оршы інвалід па зроку затрымаў злодзея
Дзмітрый Грыцанюк працуе на мясцовым прадпрыемстве грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку".
Злодзея ён заспеў у момант абрабавання легкавога аўтамабіля. Дзмітрый стаў не толькі сведкам злачынства, але і затрымаў правапарушальніка ды перадаў яго міліцыянтам. За гэты мужны ўчынак смелы аршанец атрымаў у якасці падзякі ад начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама ганаровую грамату, піша газета “Звязда”.