У Пецярбургу падалі заяўку на мітынг салідарнасці з беларускай апазіцыяй
Ён павінен адбыцца роўна праз паўгады пасля Плошчы.
19 чэрвеня, роўна праз паўгады пасля мірнай дэманстрацыі ў Мінску 19 снежня, якая была жорстка разагнана беларускай міліцыяй, грамадзяне Пецярбурга збяруцца на мітынг, каб выказаць падтрымку беларускай апазіцыі, паведамляюць арганізатары акцыі ў сацыяльных сетках.
У Аргкамітэт мітынгу ўвайшлі Аб'яднаны Дэмакратычны Рух "Салідарнасць", Расійскі Народна Дэмакратычны Саюз, Рух "Абарона", Моладзевы Яблык Санкт-Пецярбург, Партыя Народнай Свабоды, Клуб "Інгрыя".