У Пінскім раёне за выпівохамі замацоўваюць перадавікоў вытворчасці
Калі іх “паднаглядны” стане на шлях выпраўлення, то грамадскага выхавацеля чакае дадаковая прэмія.
Як паведамляе аддзел ідэалогіі Пінскага райвыканкама, такая інфармацыя прагучала пад час паседжання камісіі па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, якая адбылася на базе сельгаспрадпрыемства “Аснежыцкае”.
У мерапрыемстве дзяліліся сваім досведам барацьбіты з алкагалізмам іншых СВК Пінскага раёна, прадстаўнікі пракуратуры, суда, райвыканкама, лекар-нарколаг.