У Пінскім раёне маршрутка ў лоб сутыкнулася з трактарам (фота)

Як паведамляе сайт tomin.by, маршрутнае таксі ехала з Мінска ў Пінск. У салоне знаходзілася 18 пасажыраў. Пяць чалавек з траўмамі былі дастаўлены ў лякарню, чатыром з іх аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому. Астатнія значных пашкоджанняў не атрымалі: ўдары і драпіны.

Кіроўца маршруткі не пацярпеў. У трактарыста — удар патылічнай вобласці, удар паяснічнай вобласці і рэзаныя раны левай шчакі і вуха.

Абставіны аварыі высвятляе ДАІ. Па папярэдняй версіі, трактар ехаў без габарытаў і кіроўца не паспеў своечасова адрэагаваць у цемры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі