У Пінску адгаманіў фестываль “Галасы Палесся” (фота)

На цэнтральнай плошчы сталіцы Палесся разгарнуліся гандлёвыя рады рамеснікаў, некаторыя з якіх ладзілі майстар-класы па традыцыйным рамёствам. А на вялікай сцэне выступілі аматарскія калектывы з усёй Брэстчыны. Проста па гарадскіх вуліцах шпацыравалі людзі ў нацыянальных строях, што надавала асаблівы каларыт старажытнаму Пінску.

Мясцовыя ўлады мяркуюць зрабіць гэты фестываль традыцыйным, падобным да старадаўніх пінскіх кірмашоў і такім чынам прывабліваць у горад турыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі