У Пінску адкрылася фотавыстава памяці вядомага краязнаўцы
Сябры Аляксея Дуброўскага такім чынам адзначылі гадавіну смерці вядомага пінчука.
Фотавыстава пачала працаваць у Музеі беларускага Палесся. На выставе прадстаўлены ягоныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць прыроду Палесся і побыт палешукоў. Аляксей Дуброўскі даследваў помнікі культуры і прыроды, шмат вандраваў выдаў некалькі кніжак, альбомаў і відэафільмаў. Акрамя таго, распрацаваў цэлую сетку турыстычных маршрутаў па Беларусі і суседніх краінах.
Варта адзначыць, што арганізатары выставы вырашылі перадаць экспанаваныя фотапрацы ў фонд Музея беларускага Палесся.