У Пінску адзначылі Сусветны дзень снегу (фота)
Арганізатары свята на галоўнай плошчы горада зладзілі дзіцячыя эстафеты, коўзанне на салазках і гульню ў сняжкі.
Праўда з-за марозу не атрымалася зляпіць снегавікоў, аднак удзельнікі свята былі задаволеныя і ўсе атрымалі салодкія прызы.
Сусветны дзень снега — зімовае свята, якое ладзіцца з ініцыятывы Міжнароднай лыжнай федэрацыі (FIS) . Сёлета яго адзначаюць у 40 краінах свету.