У Пінску на помнік Леніну прычапілі шыльду (фота)

Пінскі помнік правадыру прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Аб гэтым сведчыць шыльда, якую безгустоўна прымацавалі да пастаменту. Акрамя таго, надпіс на табліцы папярэджвае аб пакаранні за нанясенне шкоды каштоўнаму аб’екту. Таму традыцыйныя жартачкі пінчукоў становяцца небяспечнымі.

Помнік У.І. Леніну паўстаў на галоўнай плошчы Пінска ў 1970 годзе. А раней, прыкладна на тым жа месцы стаяла іншая гісторыка-культурная каштоўнасць — касцёл Святога Станіслава, які ў 1953 годзе ўзарвалі на загад савецкай улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі