У Пінску раскрываюць толькі кожны пяты крадзеж з аўто
Ад пачатку года ў сталіцы Палесся было 140 крадзяжоў з аўтамабіляў. Пінскія міліцыянты здолелі раскрыць толькі 30 з іх.
З пакинутых на неахоўваемых стаянках легкавікоў зламыснікі крадуць магнітолы, навігатары, акумулятары, асабістыя рэчы аўтаўладальнікаў. Пінскія праваахоўнікі не могуць даць рады гэтаму віду злачынстваў і раяць ставіць сістэмы відэанагляду ў дварах шматкватэрных дамоў.
А адзін кемлівы пінчук, каб уратаваць сваю маёмасць, навесіў амбарны замок на капот свайго бусіка.