У Пінску сустрэнуцца чыноўнікі Міністэрства інфармацыі
30 лістапада ў Пінску пройдзе выязная калегія Мінінфармацыі.
На сустрэчы чыноўнікі будуць вывучаць развіццё дзяржаўных СМІ Брэсцкай вобласці. Удзельнікі калегіі наведаюць пінскую друкарню і мясцовую тэлерадыёкампанію.
Тым часам, настаўнікі пінскіх школ скардзяцца на тое, што іх прымушаюць падпісвацца на газету “Пінскі веснік” і “Настаўніцкую газету”, спасылаючыся на лісты з Брэсцкага аблвыканкама, Пінскага гарвыканкама і гарана.