У Полацку забаранілі музычную акцыю да Дня роднай мовы
Акцыя мусіла адбыцца 21 лютага каля памятнага знака літары "Ў".
Полацкія музыкі — лідар гурта "Горад N" і фальклорны калектыў "Варган" — планавалі праспяваць некалькі песень на роднай мове, піша "Салідарнасць".
Але ўлады адмовілі арганізатарам мерапрыемства з нагоды позна пададзенай заяўкі. Арганізатары не ўклаліся ў 15-дзённы тэрмін, належны паводле закону. Таксама сярод прычынаў забароны — адсутнасць дамоўленасцяў з міліцыяй і "хуткай".
Фота — skyscrapercity.com