У пошуках праўды: колькі мікрааўтобусаў было пры Някляеве
Увечары 19 снежня намміністра МУС заявіў пра два (2) затрыманыя мікрааўтобусы з забароненымі сродкамі ў калоне Уладзіміра Някляева.
Удзень 20 снежня на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка казаў пра тры (3) такія мікрааўтобусы. На відэа і ў расповедах відавочцаў — толькі адзін (1) мікрааўтобус белага колеру.
Афіцыйныя асобы заблыталіся ў колькасці мікрааўтобусаў, якія ехалі з калонай прыхільнікаў Уладзіміра Някляева ўвечары 19 снежня. У транспартных сродках нібыта знайшлі забароненыя "выбуховыя рэчывы і прадметы для нанясення пашкоджанняў".
За няпоўны дзень з вуснаў чыноўнікаў і вядучых афіцыйных тэлеканалаў прагучалі тры розныя лічбы колькасці мікрааўтобусаў пры Уладзіміры Някляеве ўвечары 19 снежня. Гэта пры тым, што калона прыхільнікаў Някляева была досыць малалікай і вуліца добра прагледжвалася, што зафіксавана на відэа відавочцаў.
Прычым паказаны ў сюжэтах дзяржаўных тэлеканалаў адзінокі мікрааўтобус з забароненымі рэчывамі — зялёны. Але шэраг сведкаў таго, што адбылося, сцвярджае, што мікрааўтобус быў толькі адзін, і яўна белага колеру. Зялёны мікрааўтобус разам з калонай Някляева не зафіксаваны ні на адным даступным грамадскасці відэа.
Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 20 снежня: "... Гэта правакацыя! Але хто мог адрозніць, дзе правакацыя, а дзе не правакацыя?! А 7 гадзіне, як мне даклаў міністр, паступае інфармацыя, што на Нямізе... тры аўтамабілі. Мы падазраем, што там ёсць тое, што не мусіць быць. Пачалі разбірацца — тры чалавекі нарад ці два, як звычайна, пад'ехалі. Калі ласка, прад'явіце для агляду машыны..."
Фрагменты прэс-канферэнцыі 20 снежня. Аляксандр Лукашэнка ўзгадвае пра тры мікрааўтобусы. Карэспандэнт Еўрарадыё, які суправаджаў калону Някляева, кажа, што мікрааўтобус быў толькі адзін
Далей Аляксандр Лукашэнка ізноў кажа пра аўтамабілі ў множным ліку і сцвярджае, што у іх знайшлі забароненыя прадметы.
Аляксандр Лукашэнка: "І калі з'явіўся нарад гэты, умацаванне, зазірнулі ў гэтыя аўтамабілі. Вы не бачылі, што там было?.. Вось усё тое, што там было, мы бачылі і на плошчы. Гэта не гэтыя прыстасаванні трапілі на плошчу, бо яны былі нейтралізаваныя імгненна. Я не ведаю, дзе гэтыя аўтамабілі, але калі яны затрыманыя і далучаныя да крымінальнай справы, гэта будзе правільна".
Затым Аляксандр Лукашэнка спасылаецца на Андрэя Дзмітрыева, кіраўніка штаба Уладзіміра Някляева, які за некалькі гадзінаў да гэтага даў кароткі каментар для БТ.
Аляксандр Лукашэнка: "Пасля гэтай правакацыі размачаліў міністра да такой ступені, што ён заікацца стаў! Я кажу: ну навошта табе была гэтая правакацыя? Гэта ж правакацыя! Навошта табе было звязвацца з імі? Ён мяне пераконваць стаў: ды гэта не мы, мы зараз разбіраемся! Дзякуй таму хлопцу, начальніку штаба Някляева, які сёння сказаў праўду!"
То бок Аляксандр Лукашэнка адкрыта сцвярджае, што начальнік штаба Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў сказаў праўду.
Прыводзім тыя самыя словы Андрэя Дзмітрыева пра колькасць аўтобусаў і іх (яго) змесціва.
Андрэй Дзмітрыеў для БТ: "Калі мы збіраліся разам ісці да плошчы, для гэтага нам патрэбная была машына, якая везла гукавую апаратуру, мы арганізаваліся ад офіса на Нямізе, які з'яўляецца штаб-кватэрай Някляева, і усе пайшлі па вуліцы Калектарнай..."
На той самай прэс-канферэнцыі 20 снежня Аляксандру Лукашэнку задаў пытанне і непасрэдны відавочца перамяшчэння калоны Уладзіміра Някляева, карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Частка дыялога, які адбыўся паміж імі:
Зміцер Лукашук: : “Аляксандр Рыгоравіч, вы вельмі добра, яскрава і вобразна расказалі, як адбываліся падзеі каля офіса Някляева і пра тое, што там дасталі з аўтамабіляў. Іх, праўда, быў там адзін. Я там таксама быў…
Аляксандр Лукашэнка: “Што-што гэта было?”
Зміцер Лукашук: “Там быў адзін толькі аўтамабіль — мікрааўтобус. І я б з задавальненнем як журналіст сам бы прадэманстраваў тое, што праваахоўныя органы дасталі з гэтага аўтамабіля. На жаль, гэта немагчыма было зрабіць, бо мы ляжалі тварам у снег і апаратуру нам загадалі выключыць..."
У двух розных сюжэтах тэлеканала СТВ тэлевядучыя называюць розныя лічбы колькасці мікрааўтобусаў у калоне прыхільнікаў Някляева: Ігар Пазняк кажа пра два (але ў адным месцы пра адзін) , Наталля Брэус — пра адзін.
На відэа дакладна бачны адзін белы мікрааўтобус
Тэлевядучы СТВ Ігар Пазняк у сюжэце вечара 19 снежня: "У Мінску затрыманыя два аўтобусы з выбуховымі рэчывамі. Паводле папярэдніх дадзеных МУС Беларусі, знутры калоны, якая рухалася па адной з вуліц сталіцы ў бок Кастрычніцкай плошчы, знаходзіліся два аўтобусы. У іх, паводле аператыўнай інфармацыі, знаходзіліся выбуховыя рэчывы і прадметы для нанясення пашкоджанняў. Калона была спыненая праваахоўнікамі. У адказ на патрабаванне прадстаўнікоў органаў правапарадку прадставіць транспартны сродак да агляду натоўп акружыў аўтобусы шчыльным колам і накінуўся на супрацоўнікаў праваахоўных органаў..."
А далей ідзе заява першага намесніка МУС Алега Пякарскага, які апісвае сітуацыю і згадвае пра трох пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі.
Заява Алега Пякарскага, згодна з яго ж словамі, зробленая праз 2 гадзіны пасля таго, што адбылося (значыць, каля 21:30), і ў ёй чыноўнік некалькі разоў кажа пра два мікрааўтобусы. Праўда, у адзін з момантаў досыць працяглага каментара Алег Пякарскі ўзгадвае пра... адзін транспартны сродак!
На відэашэрагу, які суправаджае словы Алега Пякарскага, зафіксаваны зялёны мікрааўтобус з забароненымі сродкамі
Алег Пякарскі: "...У раёне 19 гадзінаў у органы МУС паступіла інфармацыя пра магчымае перамяшчэнне на Кастрычніцкую плошчу двух аўтамабіляў, якія будуць мець спецыяльныя сродкі для нанясення пашкоджанняў, выбухоўкі, а таксама пра тое, што збіраецца настроеная група асоб, грамадзян, якая збіраецца ўнесці дэстабілізацыю на Кастрычніцкай плошчы... на патрабаванне прад'явіць дадзенЫЯ транспартнЫЯ сродкі маладыя людзі акружылі колам гэтыя аўтамабілі і не далі магчымасці мірным шляхам агледзець іх... Адпаведна, было прынятае рашэнне, не ўжываючы спецыяльных сродкаў, адцясніць натоўп і адпаведна аглядзець дадзенЫ транспартнЫ сродак, што і было зроблена..."
Фрагмент рэпартажа АНТ увечары 19 снежня. Тэлевядучы кажа пра "два аўтобусы, акружаныя шчыльным колам людзей". Далей ідзе каментар намесніка начальніка інфармацыі МУС на фоне зялёнага мікрааўтобуса з забароненымі сродкамі.
У троху больш познім відэасюжэце тэлеканала СТВ голас за кадрам (тэлевядучая Наталля Брэус) кажа пра адзін аўтобус. Пра адзін аўтобус на відэа выразна кажуць і Андрэй Дзмітрыеў з Уладзімірам Някляевым.
Андрэй Дзмітрыеў: Цяпер мы акуратна даем машынЕ ехаць у цэнтр!
Уладзімір Някляеў: Дайце машынЕ, каб яна стаяла ў цэнтры нашай калоны!
Каментар тэлявядучай СТВ: Аўтобус, які целамі прыкрывалі актывісты апазіцыі, зацікавіў супрацоўнікаў міліцыі. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, транспартнЫ сродак быў загружаны прыладамі вулічнай барацьбы.
У гэтым сюжэце тэлеканала СТВ кажуць пра адзін мікрааўтобус. На відэа выразна бачны аўтамабіль белага колеру
Варта дадаць, што ў інтэрнэце ёсць відэаролікі, знятыя аператарамі, якія рухаліся разам з калонай прыхільнікаў Някляева. І на ўсіх іх выразна бачны толькі адзін мікрааўтобус, белага колеру. Цяжка зразумець, куды згубіўся друі (і трэці?) мікрааўтобусы.
Пра адзін мікрааўтобус упэўнена кажуць і замежныя відавочцы. Словы вядомага расійскага журналіста, дырэктара інфармацыйных праграм Першага канала Расіі Антона Вярніцкага для Еўрарадыё:
Антон Вярніцкі: "Тое, што я бачыў, — толькі адзін белы мікрааўтобус, дакладна абсалютна... Зялёны мікрааўтобус не бачыў... Начальнік штаба Някляева ў мегафон заклікаў: "Акружыце целамі наш мікрааўтобус, каб не было правакацый". Ён казаў у адзіночным ліку. І далей яны акружылі менавіта белы мікрааўтобус".
Паводле словаў Антона Вярніцкага, ён бачыў, як людзі ў чорным дасталі з белага мікрааўтобуса два генератары і пераклалі ў свой мікрааўтобус. Забароненых сродкаў, якія вымаліся б з аўтамабіля, ён не заўважыў.
На фота: збіты невядомымі да непрытомнасці Уладзімір Някляеў увечары 19 снежня