У пятніцу — без ападкаў, на выхадных — дажджы і навальніцы
11 траўня ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е, ападкі магчымыя толькі на паўночным-захадзе.
Тэмпература паветра ўначы — 6-13 цяпла, удзень — 20-27.
Як інфармуе БЕЛТА, у выхадныя дні надвор'е зменіцца — чакаецца пахаладанне, пройдуць дажджы, а месцамі і навальніцы. У суботу ўначы прагназуецца 11-18 цяпла, а ўдзень — 14-21 (на Гомельшчыне — да 28 градусаў, а на Гродзеншчыне — толькі 10-12 цяпла).
У нядзелю, 13 траўня, халоднае паветра з Балтыкі "акупуе" ўжо амаль усю краіну. Уначы тэмпература паветра — 3-10 цяпла, а ўдзень — 10-17 вышэй за нуль.
Фота — bymedia.net