У Расіі чарговая авіякатастрофа
Знішчальнік Су-27 разбіўся ў Петразаводскім раёне Карэліі ў чацвер раніцай.
Як заявіў афіцыйны прадстаўнік ВПС Расіі Уладзімір Дрык, лётчыкі катапультаваліся, экіпаж ужо выйшаў на сувязь. Ён дадаў, што "на знішчальніку боекамплекта не было", паведамляе BBC.