У Расіі — яшчэ адзін скандал з беларускімі анаболікамі
Пензенскія наркапаліцыянты злавілі 19-гадовага студэнта. Ён гандляваў анаболікамі, атрыманымі з Беларусі.
Як паведамляе Пензенская тэлерадыёкампанія, студэнт у мінулым быў цяжкаатлетам. Анабалічныя стэроіды ён замаўляў праз інтэрнэт. Атрымаўшы пасылку, пензенец расфасаваў іх па дробных партыях і пачаў прадаваць мясцовым спартоўцам. Каб прывабіць кліентаў, ён нават распрацаваў невялікую брашурку-прэйскурант з пералікам анаболікаў і коштамі на іх.
Наркапаліцыянты знайшлі ў затрыманага прадаўца 111 анабалічных стэроідаў і грошы, якія ён паспеў атрымаць за рэалізацыю забароненага тавара. Дома ў яго аператыўнікі выявілі яшчэ 300 таблетак і некалькі ампул з моцнадзейнымі рэчывамі. Юнака абвінавацілі ў незаконным збыце прэпаратаў і іх кантрабандзе. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — olimpiadalife.ru