У Слаўгарадскім раёне харчы прадаюць у крэдыт

Выключэнне складаюць гарэлачныя і тытунёвыя вырабы, паведамляе інтэрнэт-сайт Слаўгарадскай раённай газеты “Прысожскі край”. Рашэнне раённых уладаў падаецца як чарговае сведчанне клопату аб простых людзях.

Між тым, раней сістэма набыцця самага неабходнага ў крамах у пазыку існавала ў Магілёўскай вобласці на працягу шэрагу гадоў. Калі яна была адмененая некалькі гадоў таму, мясцовыя ўлады тлумачылі гэта як яскравае сведчанне росту дабрабыту насельніцтва “квітнеючай” Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі