Удзельнікаў Народнага сходу ў Слоніме міліцыя пужала мінай (фота)

Пры гэтым калі людзі падыходзілі да парку, міліцыянты на ўваходзе казалі, каб яны не заходзілі, бо фантан ў парку замінаваны.

На пачатку схода да ўдзельнікаў акцыі падышлі некалькі людзей у цывільным і пачалі казаць, што сход незаконны і трэба разысціся. Прысутныя грамадзяне абурыліся гэтым і пачалі выказваць сваю нязгоду з такімі патрабаваннямі. У выніку паміж міліцыянтамі і прысутнымі грамадзянамі пачалася дыскусія, хто мае рацыю і чаму людзям кепска жывецца.

Па заканчэнні дыскусіі міліцыя затрымала і даставіла ў пастарунак Іван Бядко з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі пачалі паціху разыходзіцца. І ў гэты час быў затрыманы яшчэ адзін удзельнік сходу — грамадскі актывіст Алесь Масюк, якога таксама даставілі ў пастарунак для дачы тлумачэнняў.

У міліцыі на Бядко і Масюка былі складзены пратаколы затрымання за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі