У Стакгольме і Мальмё праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю

Акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць сёння ў Стакгольме і шэрагу гарадоў Швецыі. На іх прыйшлі сотні людзей, а сярод іх і прадстаўнікі беларускай дыяспары, паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё удзельнік акцыі Юрась Станкевіч. Паводле яго слоў, над натоўпам лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

110825 StankevichS.mp3

Станкевіч: “У працоўны дзень даволі шмат людзей прышло далучыцца да маніфестацыі салідарнасці з Беларуссю. Выступалі трое прамоўцаў, адзін з іх — дэпутат парламенту, які адказвае за адносіны з Беларуссю ў парламенце Швецыі, Крысціян Хольм... Людзі прыходзяць, далучаюцца, цікавяцца маніфестацыяй з беларускімі сцягамі, з улеткамі... Сімвалічна, што гэта адбываецца на цэнтральнай плошчы ў Стакгольме, дзе 20 гадоў таму адбываліся маніфестацыі ў падтрымку незалежнасці еўрапейскіх краінаў ад Савецкага Саюзу і супраць дыктатуры савецкага рэжыму”.

Адзначым, што маніфестацыі падтрымкі беларускага народу ў шведскіх гарадах праводзяцца з ініцыятывы маладых кансерватараў — моладзевага крыла кіруючай кансерватыўнай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі