У сталічным “Доме правасуддзя” працягнецца працэс Канавалава-Кавалёва
Ён доўжыцца ад сярэдзіны верасня.
Працэс адновіцца аб 11-ай гадзіне. Учора на паседжанні галоўны абвінавачаны ў арганізацыі тэракта ў метро Дзмітрый Канавалаў прызнаў фінансавыя прэтэнзіі па эпізодах 2008 і 2011 гадоў.
Астатнія пазовы ён прызнаць адмовіўся. А другі абвінавачаны Уладзіслаў Кавалёў зусім не прызнаў фінансавыя прэтэнзіі.
Нагадаем, што грамадзянскія пазовы па розных эпізодах выстаўлялі, у прыватнасці, некалькі клінік, Мінскі метрапалітэн і сталічная міліцыя.