У сталіцы злавілі буйнога нелегальнага гандляра піратэхнікай
Міліцыянты і падаткавікі канфіскавалі ў яго 13 тысяч піратэхнічных вырабаў амаль на 125 мільёнаў рублёў (амаль 15 тысяч долараў).
Як паведамляе БелаПАН, супрацоўнікі абласной міліцыі звярнулі ўвагу на рэкламныя ўлёткі, якія распаўсюджваў у мінскіх офісах малады чалавек. Рэкламадаўца абяцаў салюты, феерверкі і іншую піратэхніку па аптовай цане з дастаўкай на дом.
У момант продажу 2700 піратэхнічных вырабаў больш як на 30 мільёнаў рублёў быў затрыманы 35-гадовы жыхар пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна. Ён, дарэчы, з'яўляецца беспрацоўным. У яго гаражы ў пасёлку Бараўляны і знайшлі астатнюю піратэхніку. Дакументаў, якія пацвярджалі б легальнасць набыцця тавару, не аказалася.
Фота з сацыяльных сетак