8 лютага заслухаюць апошняе слова былога намесніка старшыні Мінгарвыканкаму

Нагадаем, Ігара Васільева судзяць за вымаганне хабару ў паўмільёна долараў. Іх ён, нібыта, спрабаваў атрымаць ад чэшскай фірмы за спрыянне ў камерцыйных пытаннях. Васільева арыштавалі супрацоўнікі КДБ улетку 2012-га ў яго працоўным кабінеце пры атрыманні першай паловы хабару.

Працэс праходзіць у Мінскім абласным судзе. Спачатку ён быў адкрыты для журналістаў, але пасля яго зрабілі закрытым. У судзе якраз ішлі допыты сведкаў — чыноўнікаў Мінгарвыканкаму.

"Интерфакс-Запад"
інфармуе, што працэс "уступае ў завяршаючую стадыю". Ужо адбыліся судовыя спрэчкі. 8 лютага заслухаюць апошняе слова Ігара Васільева. Пракурор просіць адправіць яго за краты на 15 гадоў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі