У таксіста патрабавалі рэшту з 100 сувенірных еўра
Здарэнне адбылося ў Баранавічах. Уначы таксіст падвозіў маладога чалавека, які разлічыўся несапраўднымі грашыма.
Кіроўца пабачыў, што еўра сувенірныя і завёз пасажыра ў міліцыю. Высветлілася, што 24-гадовы хлопец раней быў асуджаны за заведама ілжывы данос. Цяпер супраць яго распачатая крымінальная справа па факце замаху на махлярства, інфармуе БелаПАН.