У цягніку Кіеў — Мінск знайшлі “нічыйныя” 180 тысяч долараў
Супрацоўнікі Чарнігаўскай мытні натрапілі на кантрабанду мінулай ноччу.
Як паведамляе "Карэспандэнт", грошы былі схаваныя ў непрацоўным тамбуры ў аддзяленні для смецця. Долары былі складзеныя ў тры аднолькавыя кардонныя скрынкі, абклеяныя скотчам. У іх налічылі 18 пачкаў па 10 тысяч долараў.
Знайсці гаспадара кантрабанды мытнікі не здолелі. Грошы былі канфіскаваныя.