У Варшаве абмеркавалі сітуацыю з незалежнымі беларускімі СМІ (фота)

Пасля паказу фільма адбылася размова пра сітуацыю з незалежнымі СМІ Беларусі. У ёй прынялі ўдзел рэдактарка сайта "Хартыя'97" Наталля Радзіна, рэдактар газеты палякаў Беларусі "Głos znad Niemna na uchodźstwie” Гражына Шалкевіч і прадстаўнік арганізацыі Index on Censorship Андрэй Аляксандраў.

Вялікая ўвага падчас дыскусіі надавалася рэпрэсіям супраць незалежных журналістаў і сітуацыі з Пачобутам. Нагадаем, што папярэдняе следства па крымінальнай справе Пачобута працягнутае да 21 кастрычніка. Нагодай для гэтай справы сталі публікацыі журналіста на незалежных сайтах.

Гражына Шалкевіч адзначыла: незалежны Саюз палякаў у Беларусі і рэдакцыя газеты "Głos znad Niemna na uchodźstwie” чакаюць у бліжэйшым часе, што ціск на іх павялічыцца. Звязана гэта з арганізацыяй з’езду Саюза палякаў у Беларусі, які пройдзе 18 лістапада.

Паказ фільма і дыскусія адбыліся ў рамках праекта Palitviazni.info. Яго рэалізуюць Фонд развіцця дэмакратычных ініцыятываў і беларускія праваабаронцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі