У Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)
Яна праходзіла 16 сакавіка каля галоўнага ўваходу Варшаўскага ўніверсітэта, яе арганізавала “Еўрапейская Беларусь”.
Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, партрэты беларускіх палітвязняў і плакаты з патрабаваннем іх вызвалення.
Акцыя працягвалася каля 40 хвілінаў.