У Варшаве адбылася дыскусія пра грамадзянскую супольнасць і новыя медыі

У галерэі сучаснага мастацтва "Захэнта" ў рамках выставы беларускай культуры "Адчыняючы дзьверы? Беларускае мастацтва сёння" адбылася сустрэча польской моладзі і беларусаў Варшавы з выбітнымі змагарамі інфармацыйнага фронту. 


На сустрэчы абмеркавалі стан байнэта як пляцоўкі для грамадзянскага актывізму, а таксама стан грамадзянскай супольнасці нашай краіны.


Напрыклад, слухачам распавялі, што ў нас цяпер - бум сацыяльных сетак, што назіраецца моцны рост аўдыторыі медыя-сайтаў. Таксама пагаворылі пра тое, чаму хэштэг #electby у твітэры не ўдалося вывесці ў трэнды: падчас выбараў у самыя пікавыя моманты сыпалася каля 40 твітаў за хвіліну, а за дзень 19 снежня ўсяго было напісана 4000 арыгінальных твітаў з гэтым хэштэгам, чаго апынулася недастаткова для таго, каб пра нашыя выбары праз твітар даведаўся ўвесь свет.


Негледзячы на тое, што інтэрнэт-аўдыторыя Беларусі маладая - ад 15 да 34 год, тыповы карыстальнік медыя-сайтаў (навінныя сайты, часопісы, сайты радыё і ТБ-агрэгатары навінаў) -  35-гадовы жанаты мужчына, мэнэджар сярэдняга звяна. Моладзь жа "завісае" пераважна ў сацсетках, і таму ставілася пад сумнеў неабходнасць прыцягваць да сур'ёзных сайтаў і сур'ёзных дзеянняў маладняк з "кантакта". Хаця, ужо на наступны дзень сацыяльная сетка "ВКонтакте" даказала, што нават апалітычны калісці маладняк у Беларусі ўжо "саспеў" для пераводу онлайн-актыўнасці ў офлайн-рэчаіснасць.


Даведка Еўрарадыё:

Таццяна Чуліцка - выкладчыца паліталогіі ў ЕГУ, аўтарка часопіса "Архэ", журналістка, каардынатарка студэнцкіх праэктаў.

Ірына Віданава - рэдактарка інтэрнэт-часопіса "34.mag"(http://34mag.net), прысвечанага прамоцыі крэатыўнасці, бунту і дэмакратычных каштоўнасцяў. Часопіс "Foreign Policy" апісаў яе як "найвялікшую дысідэнтку ў свеце".

Лукаш Граеўскі - выпускнік інстытута Усходняй Еўропы пры Варшаўскім Універсітэце. Сацыёлаг, актывіст ініцыятывы "Wolna Bialorus", рэдактар Eastbook.eu.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі