У Варшаве пакажуць фільм пра удзельнікаў плошчы "Даволі! Да Волі…"

Пасля прагляду фільма запланаваная дыскусія, падчас якой будзе абмеркаваная бягучая палітычная сітуацыя ў Беларусі, а таксама сітуацыя з правамі чалавека.

Удзел у дыскусіі возьмуць: дырэктар тэлеканала Белсат Агнешка Рамашэўская-Гузы,  дырэктар фундацыі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бародка, беларускі апазіцыйны палітык Зміцер Бандарэнка і Гжэгаж Жукоўскі з Amnesty International.

Дакументальны фільм "Даволі! Да Волі..."  рэжысёраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы распавядае пра ўдзельнікаў дэманстрацыі супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Зняты ён быў на замову тэлеканала Белсат. Адзначаны ўзнагародаю публікі як найлепшы дакументальны фільм на кінафестывалі OFF у харвацкім горадзе Опузэн.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў праект Palitviazni.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі