У Варшаве прайшоў марш за легалайз (ФОТА, ВІДЭА)

Ля Палаца культуры і Навукі ў самым цэнтры Варшавы сабралося некалькі тысяч палякаў і прыезжых змагароў за легалізацыю марыхуаны.

Акцыя крыху затрымалася, але прайшла спакойна і арганізавана, праўда, нязвыкла для беларускага вока, у натоўпе пілі піва і нават палілі тую самую забаронную зеляніну: характэрны пах у цэнтры натоўпа даносіўся з усіх бакоў! Арганізатары арэндавалі грузавічок, на якім паставілі трон для Барака Абамы, зрабілі вялізную галаву Абамы з пап'е-машэ і праехаліся па адной з галоўных варшаўскіх вуліц!

Натоўп быў пёстры ад прадстаўнікоў розных субкультур, узрост "воінаў Джа" таксама быў розны: ад нованароджаных (!), якіх прыцягнулі за сабой талерантныя бацькі, да людзей сталага веку, якія прыйшлі пазаўзець за маладое пакаленне. 

Марш "За вызваленне канаплі" прайшоў пад наглядам паліцыі, якая дапамагла перакрыць дарогу і правяла растаманаў па горадзе у суправаджэнні паліцэйскіх ў абмундзіраванні і некалькіх паліцэйскіх машын. Таксама былі машыны хуткай дапамогі. Моладзь скакала пад разнастайныя крычалкі, адрасаваныя паліцыі і ўраду ("Хто не скача, той паліцыя, хоп-хоп-хоп!", "Туск - баране, дай нам марыхуане!" і г.д.).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі