У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага (фота)

Каля 50 чалавек сабралася з плакатамі каля гатэля Sofitel-Victoria, дзе ў той час праходзіла канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. У руках яны трымалі плакаты з заклікамі вызваліць беларускага палітвязня, а таксама віншаванні з днём нараджэння Бяляцкага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел як беларускія праваабаронцы, так і ўдзельнікі канферэнцыі з розных краін. Таксама на акцыі кожны ахвотны мог адправіць віншавальную паштоўку палітвязню.

Пазней у касцёле святога Аляксандра адбылася імша за вызваленне Бяляцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі