У Варшаве з'явілася клумба з надпісам "КДБ"
Аўтар клумбы і яго мэты выкрытыя!
Сёння карэспандэнт Еўрарадыё натрапіў на дзіўную клумбу ў цэнтры польскай сталіцы.
Клумба з гербам КДБ зусім свежая: побач стаяць пакуначкі з чарназёмам, а недалёка ад "твора мастацтва" стаіць паліцэйская машына. Побач праходзяць шакаваныя людзі, але ні аўтара, ніякіх шыльдаў не назіраецца.
Як апынулася, клумба знаходзіцца ў двары самай паспяховай галерэі сучаснага мастацтва ў Варшаве (Нацыянальная мастацкая галерэя "Zachęta"), і такім чынам яны рыхтуюцца да дня адкрытых дзвярэй, прысвечанага беларускай культуры!
Ад 12 гадзін 22 траўня у праграме "Адчыняючы дзьверы. Беларускае мастацтва сёння" чакаецца сустрэча з мастакамі Аленай Давідовіч, Алегам Юшко, Аляксандрам Камаровым, Марынай Напрушкінай, Сяргеем Шабочыным, Максімам Тымінка, а ўвечары адбудзецца выступ беларускіх гуртоў "Серебряная Свадьба", "Нагуаль" ды "Драм Экстазі".