У Віцебску судзяць Сяргея Каваленку
Суддзя Валянціна Кісмярожкіна адмовілася весці працэс па-беларуску. Па яе словах, дастаткова, што ў зале ёсць перакладчык.
Нагадаем, што актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Каваленку затрымалі 25 сакавіка. У пратаколе напісана, што ён ішоў па праезнай частцы вуліцы. А ў адказ на заўвагу міліцэйскага патруля адказаў нецэнзурна. Тады яго затрымалі нібыта за хуліганства. Сведкі — супрацоўнікі патрульна-паставой службы Першамайскага раёна Аляксей Новікаў і Аляксандр Давыдоўскі заяўляюць, што падчас размовы з Каваленкам звярнулі ўвагу на пах алкаголю, паведамляе Радыё "Свабода".
Паводле жонкі апазіцыянера Алены Каваленкі, некалькі дзён перад затрыманнем каля іх дома дзяжурылі незнаёмыя машыны.
Фота — svaboda.org