У Вільні адкрылі памятную шыльду ўдзельнікам паўстання 1863-1864 гадоў
Яна адкрытая ў дворыку Музея прыкладнага мастацтва. У цырымоніі прымаў удзел міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.
Па яго словах, якія перадае партал DELFI, гісторыя паўстання 1863-1864 гадоў супраць расійскай акупацыі дапамагае зразумець, як ўзнікла сучасная Літва.
Міністр выказаў надзею, што дзякуючы намаганням археолагаў і гісторыкаў канчаткова ўсталююць прозвішчы ўдзельнікаў паўстання, якія, як мяркуецца, былі пахаваныя на тэрыторыі Ніжняга замка Вільні.
Нагадаем, што ў беларускай гісторыі паўстанне 1863-1864 гадоў больш вядомае паводле імя яго кіраўніка — Кастуся Каліноўскага.
Фота — ru.delfi.lt