У Віцебску пажарныя ўратавалі 90-гадовую бабулю
Пажар палыхнуў 6 снежня ў кватэры на другім паверсе пяціпавярховіка на вуліцы Маладзёжнай.
У той момант у кватэры знаходзіліся дзве сталага веку жанчыны — гаспадыня кватэры, якой 89 год і яе 90-гадовая сяброўка. Гаспадыня здолела выбрацца самастойна да прыбыцця ратавальнікаў, а вось госця засталася ў задымленай хаце.
Пажарныя знайшлі бабульку на падлозе ў кухні і вывелі з памяшкання. Абедзвюх жанчын давялося шпіталізаваць, бо яны атруціліся прадуктамі гарэння. Прычына ўзгарання высвятляецца, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.