У выніку катастрофы інданэзійскага самалёта загінулі ўсе пасажыры
На яго борце знаходзіліся 27 чалавек: 21 пасажыр (у тым ліку трое дзяцей) і шасцёра членаў экіпажа.
У выніку катастрофы інданэзійскага самалёта загінулі ўсе людзі, якія знаходзіліся на яго борце, паведамляе Agence France-Presse.
Пасажырскі MA-60, які здзяйсняў ўнутраны рэйс, зваліўся ў мора каля берагоў Папуа, незадоўга да запланаванай пасадкі, не даляцеўшы 500 метраў.
Раней інфармагенцтва паведамляла, што на яго борце знаходзіліся 27 чалавек: 21 пасажыр (у тым ліку трое дзяцей) і шасцёра членаў экіпажа.
Афіцыйныя прычыны катастрофы пакуль не называюцца, аднак вядома, што ў раёне крушэння стаяла дрэннае надвор'е, бачнасць была абмежавана.